Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 173 человека
Официальное наименование:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Паплаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа"
Тип учреждения:
Учреждение общего среднего образования / Установа агульнай сярэдняй адукацыi
Населенный пункт:
д. Поплавы
Адрес:
завулак Школьны, д. 6, 223334, аг. Паплавы, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць
Телефоны:
8 01715 4-82-82 (Дырэктар)
8 01715 4-82-17 (Настаўніцкая)
E-mail:
paplavi@mail.ru

     Мы рады вітаць Вас на сайце нашай установы, якая з'яўляецца ўдзельнікам інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі дзейнасці рэспубліканскага інавацыйнага цэнтра ў сеткавым адукацыйным асяроддзі ў мэтах прафесійнага развіцця      педагагічных кадраў» па накірунку "Развіццё пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў сродкамі аўтарскіх электронных комплексаў".

     ДУА "Паплаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа" – гэта ўстанова, асноўнай ідэяй якой з'яўляецца стварэнне адукацыйнай прасторы, накіраванай на фарміраванне адукаванай, інтэлектуальна і маральна развітай, сацыяльна-адаптаванай і грамадзянска сталай асобы. Наша ўстанова  забяспечвае падрыхтоўку выпускнікоў з багатым жыццёвым патэнцыялам, здольных стаць сацыяльна паспяховымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Выпускнікі ўстановы паступаюць у самыя прэстыжныя ўстановы вышэйшай адукацыі.
МЫ ГАНАРЫМСЯ СВАІМІ ВУЧНЯМІ І ВЫХАВАНЦАМІ!

11 кастрычніка ва установе адукацыі адбылася урачыстая лінейка па выніках конкурсаў "Буслік"і "Казачная птушка". Пераможцы атрымалі дыпломы і салодкія падарункі.

Пачынаецца пажарна-прафілактычная акцыя ў жыллі грамадзян “За бяспеку разам!”
У перыяд з 16 кастрычніка да 1 лістапада ў раёне пройдзе міжведамасная рэспубліканская акцыя “За бяспеку разам!”. Штодня рэйдавыя групы будуць правяраць домаўладанні грамадзян і расказваюць ім, якія нормы бяспекі трэба выконваць, каб не патрапіць у спіс пагарэльцаў. Мэты акцыі – папярэджанне пажараў, прафілактычная работа з людзьмі, здольнымі да ўчынення правапарушэнняў, а таксама дапамога найбольш сацыяльна неабароненым грамадзянам. Праверка прыйдзе ў дамы шматдзетных сем’яў, да інвалідаў, адзінокіх састарэлых людзей і тых, хто злоўжывае спіртным. Менавіта ў жыллі названых катэгорый грамадзян найчасцей адбываюцца пажары. У складзе рэйдавых груп - ратавальнікі, міліцыянеры, педагогі, работнікі сельсаветаў, сацыяльнага абслугоўвання, энерганадзору, бальніцы, газавай гаспадаркі.
Каб упэўніцца, ці бяспечна жыць у вашым доме, звярніцеся ў Бярэзінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па адрасе г.Беразіно, вул.Паркавая, 2, ці патэлефануйце па нумары 5-54-47. Ратавальнікі правераць ваш дом і дадуць адпаведныя рэкамендацыі. Паслуга бясплатная.
Вольга ДАНЭЙКА, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Захапіць моладзь карыснымі і цікавымі справамі, якімі штогод займаецца Беларуская маладзежная арганізацыя ратавальнікаў-пажарных – такая задача стаіць перад ратавальнікамі. Так, падчас правядзення акцыі «Моладзь - за бяспеку!» пра карысныя і цікавыя мерапрыемствы маладзежный арганізацыі даведаліся вучні сярэдніх школ аграгарадкоў Паплавы і Багушэвічы Бярэзінскага раёна. Паўтары сотні дзяцей паглядзелі фільм пра дзейнасць арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, самыя актыўныя прынялі ўдзел у віктарыне, а карыстальнікі сацыяльнай сеткі “Вконтакте” далучыліся да групы “МНС Мінскай вобласці”, каб быць на “адной хвалі” з юнымі ратавальнікамі нашай вобласці. Ганаровае ўручэнне пасведчанняў члена маладзежнай арганізацыі – самы, мабыць, хвалюючы момант мерапрыемства. Пасведчанні атрымалі дваццаць тры чалавекі. Усе яны - ўдзельнікі клубаў юных ратавальнікаў, што працуюць у названых школах.

03.10.2019 - удзел ў спаборніцтвах "Здароўе","Абаронца Айчыны"
03.10.2019 - канцэрт камернай музыкі
03.10.2019 - віншаванне з Днем настаўніка БПС-сбербанка у рамках праекта "Настаўнік для Беларусі" калетыў атрымаў падарунак - магнітную дошку.
05.10.2019 - спаборніцтва па тэнісе
05.10.2019 - удзел у спаборніцтвах па спартыўнаму арыетаванню "Бярэзінскі азімут"
05.10.2019 - мерапрыемства "Закон на нашай Замлі"
05.10.2019 - мерапрыемства "Правілы безканфліктных паводзін"
05.10.2019 - канцэртная праграма "Са святам настаўнік"
09.10.2019 - мерапрыемства у рамках акцыі "Моладзь - за бяспеку"
11.10.2019 - урачыстая лінейка па выніках конкусаў "Буслік" і "Казачная птушка"

Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.